Кіраўніцтва ЕЗ асудзіла затрыманні актывістаў у Беларусі
- 16.07.2011, 16:50
Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан асудзіла чарговыя затрыманні ў Беларусі удзельнікаў акцыяў «маўклівага пратэсту» супраць палітыкі Лукашэнкі.
Па словах Эштан, яна шкадуе з нагоды жорсткіх дзеянняў беларускіх уладаў у дачыненні да грамадзянаў, якія выходзяць на мірныя акцыі з тым, каб, не парушаючы закону, выказаць сваю незадаволенасць тым, што адбываецца ў краіне. Кэтрын Эштан заклікала Менск вызваліць усіх арыштаваных і асуджаных за ўдзел у пратэстных акцыях, паведамляе Расейская служба радыё «Свабода».
Цяперашнія выступы ў Беларусі праходзяць на фоне найцяжэйшага за апошнія дваццаць гадоў у краіне эканамічнага крызісу, які суправаджаецца ростам інфляцыі і высокім узроўнем беспрацоўя.