BE RU EN

Чаргінец ўзяўся за кампутарныя гульні

  • 18.07.2011, 17:50

Аб'ектам увагі Грамадскага савета па маральнасці на чале з Мікалаем Чаргінцом сталі кампутарныя гульні.

«У грамадстве вялікі распаўсюд атрымалі кампутарныя гульні. Прыходзіцца канстатаваць, што многія з іх утрымліваюць элементы гвалту і жорсткасці. Кампутарныя персанажы адлюстроўваюць сцэны збіцця, забойстваў, гвалту і да г.д. У выніку ўплыву такіх гульняў у дзяцей дэфармуецца псіхіка, скажаецца ўяўленне аб рэальным свеце», - гаворыцца ў заяве ГСМ, якое прыводзіць «Народная воля».

У сувязі з гэтым савет абвясціў тым, што мае намер правесці перамовы «з зацікаўленымі дзяржаўнымі і грамадскімі структурамі з мэтай аховы падрастаючага пакалення ад негатыўнага сегмента кампутарнай прадукцыі».

Грамадскі савет па маральнасці вітае толькі распрацоўку мер падтрымкі карыснай кампутарнай прадукцыі для дзяцей і моладзі.

А цяпер пытанне: ці будуць дзеці гуляць у тыя гульні, якія для іх абяруць састарэлыя дзядзькі і цёткі на чале з Мікалаем Чаргінцом?

Апошнія навіны