BE RU EN

У банкаматах знікаюць беларускія рублі

  • 19.07.2011, 8:49

Уладальнікі пластыкавых картак некаторых банкаў ужо некалькі дзён сутыкаюцца са складанасцямі пры зняцці грошай.

У многіх банкаматах няма беларускіх рублёў. Пры тэлефанаванні ў банкаўскі колл-цэнтр аператар раіць дачакацца інкасацыі, падчас якой адбудзецца загрузка банкамата грашыма альбо пашукаць іншы апарат. Аднак і ў наступным банкамаце грошай няма. У выніку некаторыя чытачы, якія датэлефанаваліся ў «Ежедневник», не змаглі зняць заробак ні ў выходныя, ні ў панядзелак.

Праблема, у прыватнасці, адбываецца сазняццем грошай з картках у некаторых банкаматах сеткі ЗАТ «БелСвісБанк» і банкаў-партнёраў.

Як паведаміў «Ежедневнику» начальнік аддзела маркетынгу і развіцця сувязяў з грамадскасцю ЗАТ «БелСвісБанк» Арцём Раменны, да складанасцяў з забеспячэннем насельніцтва наяўнасцю прывяла «міжбанкавая праблема». «Гэта тэхнічны збой, звязаны з атрыманнем наяўных грошай. Мы не паспяваем дазапаўняць банкаматы», - паведаміў Арцём Раменны. Разам з тым ён запэўніў, што над праблемай працуюць і ў бліжэйшы час яна будзе ўхіленая.

А вось у банку «Масква-Мінск» кажуць толькі аб праблеме з наяўнымі грошамі, якіх не хапае. Па гэтай прычыне максімальная сума зняцця грошай у банкаматах дадзенай крэдытна-фінансавай установы складае 300 тысяч рублёў. Хоць, як і раней, колькасць аперацый, якія здзяйсняюцца ў банкамаце, не абмежаваная.

Усталяванне абмежавання ў банку патлумачылі павелічэннем попыту з боку насельніцтва і прадпрыемстваў на наяўныя беларускія рублі і адсутнасцю іх у дастатковым аб'ёме на міжбанкаўскім рынку.

Калі ж вы сутыкнуліся з праблемай зняцця наяўных грошай, то спецыялісты раяць максімальна выкарыстоўваць безнаяўныя плацяжы.

Апошнія навіны