БДУ павысіць плату за навучанне з 1 верасня
- 19.07.2011, 10:05
Першым ВНУ, які агучыў кошты за платнае навучанне ў 2011/2012 навучальным годзе, стаў Беларускі дзяржаўны універсітэт.
Рэктар БДУ Сяргей Абламейка ў сваім відэаблогу заявіў:
- Важнае пытанне - гэта плата за навучанне. Вы ведаеце, што літаральна на днях міністр адукацыі сказаў, што ў сярэднім ВНУ плануюць падвысіць плату за навучанне на 20%. Але мы ўсё ўзважылі і будзем рабіць гэтую лічбу ніжэйшай.
Плануем пакуль, і дакументы прадставілі міністэрству адукацыі, павялічыць плату за навучанне на дзённую форму навучання - гэта каля 11%. На завочную форму навучання на 10%. Магістратуру мы павышаем наогул толькі на 5%.
Гэта значыць БДУ павялічвае плату за навучанне з 1 верасня не на шмат. Значна ніжэй, чым у цэлым чакаецца па краіне. І мы ўзялі на сябе даволі-такі большую частку аплаты, так скажам, за камунальныя паслугі альбо ўсялякія закупкі і г.д. з унутраных рэзерваў.
Апошні раз кошт платнага навучання ў БДУ мяняўся 1 снежня 2010.