BE RU EN

Статкевіч і Класкоўскі ў інфармацыйнай блакадзе

  • 22.07.2011, 14:11

Ад палітвязняў, ужо адпраўленых ў калоніі, не даходзяць лісты.

Па словах Марыны Адамовіч, жонкі кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча, ад яго ўжо даўно няма лістоў, як і ад Аляксандра Класкоўскага, які знаходзіцца ў той жа калоніі ў Шклове, паведамляе «Радыё Рацыя».

Марына Адамовіч лічыць, што сітуацыя рэзка пагоршылася пасля нядаўняга візіту ў гэты горад Аляксандра Лукашэнкі:

- Пасля гэтага, адразу і рэзка змянілася стаўленне адміністрацыі, і стварыўся поўны інфармацыйны вакуум. Я была ў гэтай турме, і намеснік начальніка калоніі прысягнуў мне, што ён разбярэцца з ліставаннем, але сёння ўжо чацвер, але ніякага ліста ці тэлефанавання няма. Я таксама размаўляла з бацькам Аляксандра Класкоўскага. Там таксама поўнае глухое маўчанне, ніякай інфармацыі няма. Буду скардзіцца непасрэдна на адміністрацыю калоніі.

Цяпер Марыны Адамовіч рыхтуе скаргу на адміністрацыю калоніі за парушэнне права зняволенага на ліставанне. Яна падала шэраг іншых скаргаў - на адмову ў сустрэчы з Мікалаем Статкевічам, на знікненне ягонага пашпарта. Пасля гэтай скаргі пашпарт знайшоўся. Ён знаходзіцца ў матэрыялах крымінальнай справы.

Апошнія навіны