Рыхтуйце вашы грошыкі
- 26.07.2011, 13:47
2 жніўня будуць апублікаваныя кошты платнага навучання ў беларускіх ВНУ, паведамляе сайт Міністэрства адукацыі.
Цяпер ідзе працэс узгаднення з мэтай кантролю ўзроўню коштаў і з улікам сацыяльнай скіраванасці паслугі, адзначаюць у ведамстве.
Кошт платнага навучання ў дзяржаўных установах адукацыі фарміруецца ў адпаведнасці з указам ад 28 лютага 2006 года № 126 «Аб некаторых пытаннях платнага навучання ў дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі», піша БелаПАН.
Установы адукацыі ўсталёўваюць кошт навучання самастойна, але з улікам нарматываў, якія дзейнічаюць для бюджэтных арганізацый. Пры гэтым улічваюцца выдаткі на заробкі супрацоўнікам ВНУ, кошты і тарыфы на камунальныя паслугі, паслугі транспарту, сувязі і іншыя. Улічваюцца таксама такія фактары, як спецыяльнасць, што атрымліваецца, кваліфікацыя прафесарска-выкладчыцкага складу і іншых педпрацаўнікоў, стан матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.