Па серадах у «Вконтакте» выходны
- 27.07.2011, 13:06
Серады для беларусаў сталі не толькі днямі маўклівых пратэстаў, але і блакавання папулярнай сацыяльнай сеткі «Вконтакте».
Як паведамляюць чытачы charter97.org, 27 ліпеня сацыяльная сетка, праз якую беларусы каардынуюць "«маўклівыя» пратэсты ў дзясятках гарадоў Беларусі, апынулася зноў заблакаваная. Патрапіць на сайт можна праз проксі-злучэнне.
Звяртаем вашу ўвагу, беларускія спецслужбы не толькі блакуюць непажаданыя сайты, але ствараюць фальшывыя проксі-серверы, праз якія можна зняць паролі і асабістую інфармацыю.
Карыстайцеся Tor, выбірайце проксі-серверы самастойна праз пошукавыя сістэмы.