BE RU EN

Чорны курс даляра падняўся да 6350 рублёў

  • 28.07.2011, 15:29

Чорны курс даляра за апошнія некалькі тыдняў незаўважна падрос.

Чорны курс даляра за апошнія некалькі тыдняў незаўважна падрос. Цяпер кропка раўнавагі знаходзіцца на ўзроўні каля 6350 рублёў. На такой думцы сыходзяцца «тры кіты» беларускай эканомікі апошняга часу — валютчыкі, карыстальнікі сайта prokopovi.ch і абменнікі Вільні.

Гэта значыцца, што курс куплі даляра складае 6200–6300 рублёў, а курс продажу — 6400–6600 рублёў. Рэальны курс еўра складае 9000-9100 рублёў, а расійскага рубля - каля 225? паведамляе "Наша нiва".

Меркаванне Нацбанка, агучанае яшчэ 15 чэрвеня, застаецца нязменным — курс 5000 рублёў за адзін даляр лічыцца «адзіным раўнаважкім на ўсіх сегментах унутранага валютнага рынку». У апошнія дні афіцыйны курс даляра складае 4950 рублёў.

Такім чынам, разрыў паміж афіцыйным і чорным курсам даляра на цяперашні момант складае каля 28–29%.

Апошнія навіны