Паніка і дэвальвацыя дапамаглі разгрузіць склады
- 29.07.2011, 16:55
Намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка на брыфінгу ў Менску 29 ліпеня заявіў, што рост эканомікі ў першым паўгоддзі быў абумоўлены пашырэннем ўнутранага попыту.
Чыноўнік падкрэсліў, што пашырэнню ўнутранага попыту спрыяў рост грашовых прыбыткаў насельніцтва, а таксама правядзенне няцвёрдай грашова-крэдытнай палітыкі, паведамляе БелаПАН.
«Асноўным кампанентам гэтага попыту быў рознічны тавараабарот праз усе каналы рэалізацыі, які быў абумоўлены высокімі дэвальвацыйныя і інфляцыйнымі чаканнямі. Вынікам гэтага з'явіўся ажыятажны спажывецкі попыт і рост тавараабароту на 18,4%», - канстатаваў Ярашэнка.
Разам з тым прынятыя меры - маніторынг спажывецкага рынку, павелічэнне адгрузкі прадукцыі, увядзенне свабоднага коштаўтварэння - дазволілі стабілізаваць сітуацыю, адзначыў ён.