Сябрам БРСМ было страшнавата, але яны ўсё роўна пляскалі (Відэа)
- 4.07.2011, 12:23
Падчас параду 3 ліпеня ў Менску прамова беларускага дыктатара не была сустрэтая бурнымі авацыямі.
Справа ў тым, што арганізатары «акцый маўклівага пратэсту» як раз абралі апладысменты сімвалам праявы сваёй пазіцыі, і дапушчаным за турнікеты, бліжэй да месца правядзення парада, грамадзянам было настойліва рэкамендавана ў ладкі ня пляскаць.
Аднак Naviny.by ўсё-ткі знайшлі людзей, якія ў час параду пляскалі. Імі апынуліся ... сябры БРСМ.
«Усё шыкоўна, усё выдатна, - падзяліліся яны сваімі эмоцыямі. - Але некаторыя баяцца пляскаць. Таму што пакараныя могуць быць, усе напалоханыя ўсім ... Нават страшнавата».