BE RU EN

Журналіст Алесь Дзянісаў атрымаў 10 сутак арышту

  • 4.07.2011, 18:51

Гродзенскі журналіст Алесь Дзянісаў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Суд праходзіў за зачыненымі дзвярыма ў ізалятары часовага ўтрымання Кастрычніцкага раёна.

Алесь Дзянісаў быў затрыманы ў Гродне ўвечары падчас акцыі маўклівай салідарнасці, нагадвае «Радыё Рацыя».

Сёння таксама ў Гродне быў асуджаны на 10 сутак журналіст Ігар Банцар.

Апошнія навіны