Зміцер Ус трапіў у турэмны шпіталь
- 5.07.2011, 11:30
Удзельнік прэзідэнцкай кампаніі 2010 года Зміцер Ус з 1 ліпеня знаходзіцца ў рэспубліканскай турэмнай бальніцы на Валадарскага.
Пра гэта ў присьме паведаміў Зміцер Бандарэнка, распавяла charter97.org жонка палітвязня Вольга Бандарэнка. Зміцер Бандарэнка і Зміцер Ус змешчаныя ў адну шпітальную палату.
Прычына шпіталізацыі невядомая.
Нагадаем, Зміцер Ус прысуджаны да 5,5 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю так званых масавых беспарадкаў. Так улады называюць шматтысячную мірную акцыю пратэста 19 снежня 2010 года ў Менску.
19 ліпеня Менскі гарадскі суд разгледзіць касацыйныя скаргі Мікалая Статкевіча і Зміцера Уса на рашэнне суда Ленінскага раёна.