BE RU EN

АБСЕ занепакоеная гвалтам у Беларусі

  • 5.07.2011, 15:35

АБСЕ занепакоеная прымяненнем гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі маўклівага пратэсту ў Беларусі.

Аб гэтым заявіў Аўдронюс Ажубаліс, міністр замежных справаў Літвы, якая старшынюе ў АБСЕ, піша БелаПАН.

«Я заклікаю беларускі ўрад вызваліць усіх затрыманых і ў далейшым устрымацца ад ужывання гвалту ў дачыненні да мірных грамадзян, а таксама забяспечыць павагу да фундаментальных правоў і свабод», - цытуе Ажубаліса прэс-служба АБСЕ.

Нагадаем, па дадзеных праваабаронцаў, падчас акцыі ў Беларусі было затрымана прыкладна 390 чалавек.

Апошнія навіны