Рэжым Лукашэнкі можа абрынуцца ўжо восенню
- 6.07.2011, 9:07
Неўзабаве ў краіне можа пачацца незваротны працэс.
Адбудзецца гэта, калі ў Беларусі пачнуць арыштоўваць пратэстуючых супраць рэжыму Лукашэнкі тысячамі, а не сотнямі. Такое меркаванне падчас прэс-канферэнцыі ў «Обозревателе» выказаў палітычны аналітык Інстытута Еўраатлантычнага супрацоўніцтва Уладзімір Горбач.
Па словах эксперта, сур'ёзнае супрацьстаянне ў Беларусі «толькі што зарадзілася», але яно сведчыць аб зараджэнні грамадзянскай супольнасці. Разам з тым Горбач упэўнены, што гаворка ідзе не пра «аднаразовую» акцыю, а аб цэлай кампаніі.
Ужо восенню ён прагназуе абвастрэнне канфлікту ў Беларусі «з перацяканнем яго ў палітычны крызіс». «Эканамічная сітуацыя выракае і рэжым, і грамадства да гэтага канфлікту», - растлумачыў Горбач. На ягоную думку, сёння не стаіць пытанне аб сталым знаходжанні Лукашэнкі на пасадзе кіраўніка дзяржавы. «Калі сітуацыя будзе развівацца так, як яна развіваецца цяпер, абвастрэнне і разрашэнне гэтай сітуацыі адбудзецца ўжо восенню», - спрагназаваў ён.
Нагадаем, падчас афіцыйнага святкавання Дня незалежнасці Беларусі 3 ліпеня ў Менску і шэрагу іншых буйных гарадоў краіны пракацілася хваля акцый пратэсту супраць палітыкі дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Супраць удзельнікаў акцый пратэсту былі ўжытыя сілавыя метады. Сотні актывістаў былі асуджаныя.