BE RU EN

Богдан Барусевіч: Толькі эканамічныя санкцыі даюць вынік

  • 6.07.2011, 17:31

Спікер Сената Польшчы заявіў, што ў дачыненні да беларускіх уладаў рэзультатыўныя толькі эканамічныя санкцыі.

«Пакуль што Еўразвяз выкарыстаў санкцыі супраць трох фірмаў, звязаных з Аляксандрам Лукашэнкам. Толькі такія меры даюць вынік. Палітычныя санкцыі, сімвалічныя, нічога не даюць», - заявіў Богдан Барусевіч сёння ў інтэрв'ю для першай праграмы польскага радыё.

Па ягоных словах, Польшча мае ў гэтай справе найбольш важны голас, але і даволі жорсткая пазіцыя Еўразвяза дае вынік. «Такой пазіцыі трэба трымацца», - падкрэсліў Барусевіч.

Спікер Сената назваў «скандалам» прысуд па справе журналіста Анджэя Пачобута і адзначыў, што з гэтым прысудам «ні ў якім разе нельга пагадзіцца».

Апошнія навіны