BE RU EN

8 сутак за тое, што выклікаў міліцыю

  • 8.07.2011, 11:30

У судзе Савецкага раёна Менска арыштавалі жыхара Бабруйска Сяргея Кунцэвіча.

6 ліпеня ён быў у Менску. У парку Дружбы народаў павінен быў сустрэцца са сваім знаёмым у 8 вечара, піша «Народная воля».

Кунцэвіч распавёў, што прыйшоў у парк на хвілін 15 раней. Раптам ён убачыў, як нейкія бандыты схапілі хлопца і пацягнулі ў машыну. Людзі вакол закрычалі: «Міліцыя! Міліцыя!». Кунцэвіч узяў мабільны тэлефон і патэлефанаваў у міліцыю. Ён быў прыемна здзіўлены, калі ўбачыў, як літаральна праз некалькі хвілін з'явіліся міліцыянты. Ён падбег да іх са словамі: «Гэта я выклікаў міліцыю. Тут нейкія бандыты нападаюць на людзей. Вось тут сведкі ёсць таксама».

Міліцыянты адразу схапілі мужчыну. Толькі ў аддзяленні міліцыі ён даведаўся, што ў парку была маўклівая акцыя. Суддзя фармальна выслухала аповяд мужчыны і арыштавала яго на 8 сутак.

Апошнія навіны