На «Русском радио» развіталіся з Аляксандрам Рыгоравічам ШОСам (Аудыё)
- 8.07.2011, 16:23
У Беларусі ў эфіры «Русского радио» прагучаў ліст кіраўніку аднаго «выдатнага прадпрыемства».
У эфіры «Стала заявак» быў агучаны тэкст віншавальнага электроннага ліста: «Калектыў выдатнага прадпрыемства «Аляксандр і сыны» віншуюць ШОСа Аляксандра Рыгоравіча з выдатнай датай - з павышэннем. Спраўдзіліся вашыя мары і надзеі, Аляксандр Рыгоравіч, Венесуэла - ваша любімая краіна. Мы будзем сумаваць, бо вы былі з намі амаль 17 гадоў. З павагай, вашыя калегі».