МЗС Беларусі: Усё гэта фотошоп!
- 10.08.2011, 10:27
МЗС Беларусі назваў правакацыйнымі і сфальсіфікаванымі абвінавачванні на адрас беларускага боку з нагоды незаконнага гандлю зброяй.
«Публікацыі, якія з'явіліся, - гэта поўная дэзінфармацыя. Для надання праўдападобнасці выкарыстаны набор не звязаных паміж сабой матэрыялаў. Пры гэтым ужытыя электронныя тэхналогіі фальсіфікацыі тэксту для падтасоўкі зместу», - заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Такім чынам, адзначыў прадстаўнік МЗС, «гэта чарговая правакацыя нашых нядобразычліўцаў, далёка не першая ў гэтым годзе, і яе чакае такая ж непрыстойная і слёзная доля».
А. Савіных падкрэсліў, што «Рэспубліка Беларусь выконвае ўсе абавязальніцтвы, у поўнай адпаведнасці з міжнародным заканадаўствам. Гэта добра вядома ўсім ўрадам, нават тым, якія крытычна ставяцца да нашай краіны». Па ягоных словах, «калі б існавала хоць неякая падстава, то нам ужо даўно былі б прад'яўленыя прэтэнзіі на афіцыйным узроўні». «Гэта не адбываецца, таму што Беларусь строга кіруецца ўсімі нормамі міжнароднага права», - заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі.