BE RU EN

Зміцер Бандарэнка застаецца ў 5-й мінскай лякарні

  • 10.08.2011, 14:19

Як паведаміла жонка палітвязня, там ён праходзіць рэабілітацыю.

Пасля аперацыі, праведзенай у канцы ліпеня, Вольга Бандарэнка бачыла мужа толькі аднойчы. Але яна кажа, што будзе дабівацца яшчэ адной сустрэчы з мужам, паведамляе Еўрарадыё.

Бандарэнка: “Пакуль ляжыць у звычайнай лякарні, там, дзе яму рабілі аперацыю. Лекары кажуць, што працэс аднаўлення такі працяглы, што цяжка нешта казаць. Наўрад ці ён будзе доўга ў звычайнай лякарні. І так яго ўжо спрабавалі забраць. Проста лекары настойваюць на стацыянарным лячэнні”.

Нагадаем, што Бандарэнку асудзілі па "справе 19 снежня" на 2 гады зняволення. За кратамі ў палітыка рэзка пагоршала здароўе, і яму спатрэбілася аперацыя на пазваночніку.

Апошнія навіны