BE RU EN

Пуцін і Мясніковіч сустрэнуцца сам-насам

  • 11.08.2011, 11:34

У Маскве 15 жніўня пройдзе чарговае пасяджэнне Савета міністраў «саюзнай дзяржавы», паведамляе ў чацвер прэс-служба ўрада Расеі.

«Парадкам дня прадугледжваецца абмеркаванне шырокага кола пытанняў двухбаковага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Запланаваная таксама асобная сустрэча старшыні ўрада Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча», - адзначаецца ў паведамленні.

Апошнія навіны