Каго памілаваў Лукашэнка?
- 12.08.2011, 9:47
Сталі вядомыя прозвішчы памілаваных удзельнікаў акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.
Як перадае ПЦ «Вясна», усе яны адбывалі пакаранне ў Бабруйскай калоніі. Сярод іх Зміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Андрэй Пратасеня. Верагодна, што сярод памілаваных таксама Уладзімір Лобан і Аляксандр Класкоўскі. Інфармацыя пра апошнія ўдакладняецца.
Нагадаем, што рашэнне аб памілаванні прынятае на падставе просьбаў асоб, з улікам таго, што «яны ўсвядомілі супрацьпраўны характар сваіх дзеянняў, прызналі віну і шчыра раскаяліся», гаворыцца ў паведамленні.