Вызвалення памілаваных варта чакаць заўтра-паслязаўтра
- 12.08.2011, 11:35
Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі гатовы ў самыя кароткія тэрміны выканаць ўказ Лукашэнкі аб памілаванні 9-ці асуджаных за падзеі 19 снежня 2010 года.
Але ўказ пакуль не паступіў у дэпартамент, паведаміў «Радыё Свабода» ягоны начальнік Аляксандр Барсукоў.
- Сёння ўказ паступае ў Міністэрства ўнутраных справаў, а адтуль паступіць да нас для выканання. Мы яго выканаем у самыя кароткія тэрміны, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Усё залежыць ад таго, калі ўказ паступіць да нас, і мы яго адразу будзем рэалізоўваць. Нам неабходна будзе падрыхтаваць адпаведныя дакументы.
Магчыма, ніхто на ноч не будзе вызваляцца, таму варта чакаць вызвалення заўтра - паслязаўтра, - заявіў Барсукоў ў пятніцу 12 жніўня.