Стаўка рэфінансавання павялічваецца да 22%
- 12.08.2011, 14:18
C 17 жніўня 2011 стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка павялічваецца на 2 адсоткавыя пункты - з 20 да 22 адсоткаў гадавых.
Адпаведная пастанова ад 11.08.2011 № 3262 прынятая Праўленнем Нацыянальнага банка.
«Паслядоўнае павелічэнне стаўкі рэфінансавання, якое праводзіцца на працягу ўсяго 2011 года, накіраванае на павышэнне кошту пазыковых грошай у эканоміцы як важнай умовы паэтапнага ўзмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі Нацыянальнага банка. У комплексе з агульнымі эканамічнымі мерамі Урада такое ўзмацненне жорсткасці будзе садзейнічаць стабілізацыі сітуацыі ў знешнеэканамічнай сферы і абмежаванню інфляцыйных працэсаў», паведамляе прэс-служба Нацбанка ..
Варта адзначыць, што падвышэнне намінальнага ўзроўню адсоткавых ставак у якасці элемента стабілізацыйнай палітыкі з'яўляецца сусветнай практыкай.
«Па меры развіцця пазітыўных тэндэнцый у эканоміцы і на фінансавым рынку Нацыянальны банк вернецца да практыкі паступовага зніжэння стаўкі рэфінансавання», гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.