Беларускі рубель ляціць у бездань: 7500 за даляр
- 12.08.2011, 15:34
Курс наяўнага беларускага рубля ў адносінах да даляра на чорным рынку узяў чарговую псіхалагічную мяжу.
На інтэрнэт-біржы Webmoney эквівалент беларускага рубля гандлююць у дыяпазоне 7513-7625 беларускіх рублёў за даляр. На інтэрнэт-біржы купляюць і прадаюць эквіваленты валют прыватныя асобы і каціроўкі максімальна набліжаныя да курсаў валют на наяўным чорным рынку Беларусі.
Аналагічны курс склаўся на сайце беларускіх валютчыкаў prokopovi.ch - 7273-7575 рублёў за даляр.
Па 7500 лічаць сёння долар прадаўцы на рынках Менска.
Нагадаем, афіцыйны курс даляра ЗША на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 жніўня вырас на 8 рублёў і склаў 5.028 рублёў.