Бяляцкаму прад'явілі абвінавачванне
- 12.08.2011, 18:15
Кіраўніку праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесю Бяляцкаму прад'яўленае афіцыйнае абвінавачванне ў ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
Абвінавачванне прад'яўленае па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Пра гэта паведаміў БелаПАН праваабаронца Уладзімір Лабковіч.
Па ягоных словах, гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі ад трох да сямі гадоў.
Як адзначыў Лабковіч, яшчэ не вырашанае пытанне з мерай стрымання Бяляцкаму. «Пакуль не мінуў 10-дзённы тэрмін арышту, Бяляцкі застаецца пад вартай. Аднак да вечара нядзелі, 14 жніўня, Бяляцкі можа быць адпушчаны з СІЗА, напрыклад, пад падпіску аб нявыездзе», - лічыць Лабковіч.
Як правіла, у выпадках з апазіцыянерамі мера стрымання застаецца ранейшай - утрыманне пад вартай.
Рахункі праваабарончай арганізацыі, аформленыя на Алеся Бяляцкага, былі выдадзеныя уладам Беларусі Мінюстамі Польшчы і Літвы.