BE RU EN

Прэм'ер Літвы выбачыўся ў сувязі з арыштам Бяляцкага

  • 15.08.2011, 18:40

Прэм'ер Літвы Андрус Кубілюс называе сітуацыю з перадачай Мінюстам Літвы рэжыму Беларусі банкаўскіх дадзеных праваабаронца Алеся Бяляцкага, непаразуменнем, пра якое даводзіцца шкадаваць.

«Дадзеная вельмі дакладная адзнака - даводзіцца шкадаваць аб такім непаразуменні і прынесці прабачэнні Бяляцкаму і ягонай сям'і», - у панядзелак па тэлефоне сказаў BNS литоўскі прэм'ер, які знаходзіцца з візітам у Швецыі.

Па ягоных словах, нягледзячы на ​​гэтае непаразуменне, застаецца падтрымка Літвы дэмакратычнай перспектыве Беларусі, перадае Delfi.

«У гэтым ніхто не павінен сумнявацца», - сказаў Кубілюс.

Алесь Бяляцкі некалькі тыдняў таму быў затрыманы ў Менску, ён падазраецца ва ўтойванні падаткаў. У панядзелак было паведамлена, што ягонае затрыманне падоўжанае яшчэ на два месяцы.

Бяляцкаму пагражае сем гадоў пазбаўлення волі.

Літва і Польшча выбачыліся за тое, што перадалі Менску дадзеныя аб банкаўскіх рахунках Бяляцкага. Абедзве краіны паказалі, што інфармацыя была прадстаўленая на падставе двухбаковых дамоваў і не было падазрэнняў, што дадзеныя могуць быць выкарыстаныя ў мэтах палітычных рэпрэсій.

Апошнія навіны