BE RU EN

Складскія запасы за студзень-ліпень павялічыліся на 69,7%

  • 16.08.2011, 15:56

Запасы гатовай прадукцыі на прамысловых прадпрыемствах Беларусі на 1 жніўня 2011 года склалі Br8520 млрд., павялічыўшыся на 69,7% з пачатку года, паведамляе Белстат.

Складскія запасы растуць бесперапынна з пачатку бягучага года: у ліпені яны выраслі на 4,4% пасля росту на 7,9% у чэрвені, на 10,5% у маі, на 2% у красавіку, на 1,9% у сакавіку, на 7,9% у лютым і на 21,8% у студзені.

Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці ў ліпені склалі 53,9% супраць 54,8% месяц таму.

Найбольшыя суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці склаліся па відах эканамічнай дзейнасці «вытворчасць скуры, вырабаў са скуры і вытворчасць абутку» - 250,4% (Br296, 6 млрд.), «тэкстыльная і швейная вытворчасць» - 169,4% ( 711,5 млрд.), «вытворчасць фармацэўтычнай прадукцыі» - 163,1% (154,8 млрд.).

У вытворчасці машын і абсталявання запасы склалі 92,9% да сярэднямесячнай вытворчасці (Br 1588,0 млрд.), транспартных сродкаў і абсталявання - 85,6% (Br927, 5 млрд.), вытворчасці гумавых і пластмасавых вырабаў - 82,1% (420,7 млрд.), цэлюлозы, драўнянай масы, паперы і кардону 93,3% (124,7 млрд.).

Апошнія навіны