«Беларуснафта» спыняе здабычу нафты ў Іране
- 16.08.2011, 18:43
Прычына ў рознагалоссях з Нацыянальнай нафтавай кампаніяй Ірана.
Аб гэтым паведамляе «Тэлеграф» са спасылкай на іранскія СМІ. Па словах іранцаў, нафтаздабычу «Беларуснафта» спыніла яшчэ ў канцы чэрвеня, але афіцыйна кантракт яшчэ не скасаваны.
Нагадаем, што кантракт на распрацоўку радовішча Джафеір у Іране Беларусь падпісала ў верасні 2007 года. Дырэктар іранскай дзяржаўнай кампаніі Petroleum Engineering and Development Co. Наджы Садуні кажа, што «Беларуснафта» не выконвала ўмовы кантракту. Яна павінная была здабываць больш за 3,5 тысячы барэляў нафты на суткі, а на практыцы ні разу не атрымалася перавысіць паказчык у 2,8 тысячы барэляў