Францыя заклікае ўлады Беларусі вызваліць усіх палітвязняў
- 16.08.2011, 19:12
Гэта з'яўляецца папярэдняй умовай для аднаўлення канструктыўнага дыялогу.
Францыя прымае да ведама факт памілавання 11 жніўня прэзідэнтам Беларусі дзевяці палітычных зняволеных, якія былі арыштаваныя пасля маніфестацый 19 снежня 2010 года ў Менску», - гаворыцца на сайце амбасады Францыі ў Беларусі. - Гэты жэст, да якога мы заклікалі, з'яўляецца крокам у правільным кірунку.
Францыя разам са сваімі партнёрамі па Еўрапейскім звязе аднаўляе свой заклік да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, у ліку якіх тры экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта, якія знаходзяцца па гэты дзень у зняволенні. Гэта з'яўляецца папярэдняй умовай для аднаўлення канструктыўнага дыялогу.