Севярынцу на «хіміі» прапанавалі працаваць дворнікам
- 17.08.2011, 9:04
Палітвязню выдалі дазвол выходзіць у Пружаны на тры гадзіны на дзень.
Як паведамляе прэс-служба прэс-служба БХД, з дапамогай мясцовых жыхароў Павел Севярынец здолеў патрапіць у краязнаўчы музей у Пружанскім палацы, у цэнтральную раённую бібліятэку, газету «Раённыя будні», цэнтр занятасці, кантору «Камунальніка», краму «Палявая». Паўсюль Павел шукаў працу.
Па ягоных словах, ва ўсіх установах, дзе можна ўладкавацца па спецыяльнасці пісьменніка і журналіста, яму адмовілі. Затое сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі атрымаў прапановы стаць дворнікам, грузчыкам ці маляром.
Нагадаем, што на папярэдняй «хіміі» палітвязень працаваў на лесапавале.
За ўдзел у акцыі 19 снежня палітык прысуджаны да трох гадоў абмежавання волі.