BE RU EN

Адмоўнае сальда знешняга гандлю будпаслугамі вырасла ў 2 разы

  • 17.08.2011, 10:02

Экспарт будаўнічых паслугаў Беларусі за I паўгоддзе 2011 г. склаў 75,5 млн. даляраў ЗША, павялічыўшыся ў 1,6 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года, паведамляе Белстат.

Імпартавана будаўнічых паслугаў на суму 98,6 млн. даляраў, што ў 1,7 разы больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года, паведамляе АФН.

Адмоўнае сальда знешняга гандлю будаўнічымі паслугамі павялічылася ў 2 разы і склала 23,1 млн. даляраў (супраць 11,1 млн. даляраў у I паўгоддзі 2010 года).

Апошнія навіны