BE RU EN

Элітнае жыллё ў Менску падаражэла на $500 за «квадрат»

  • 17.08.2011, 12:02

Кошт квадратнага метра ў менскіх дамах эліт-класа з мая па ліпень 2011 года вырас на чвэрць.

Калі ў маі кошт «квадрата» складаў $1989, то ў ліпені ён дасягнула адзнакі ў $2489. Літаральна за 2 месяцы кошт падскочыў на $500, паведамляе interfax.by

Такія дадзеныя прыводзіць аналітычны цэнтр групы кампаній «Твая Сталіца».

Гаворка ідзе пра сярэднеўзважаны кошт прапановы на першасным рынку. Варта адзначыць, што кошт у $2489 - самы высокі за апошнія тры гады. Ранейшы пік складаў $2627 за квадратны метр у маі шчаснага 2008 года.

Такім чынам, квадратны метр элітнага жылля ў беларускіх рублях каштуе зараз Br12, 5 млн. па курсе Нацбанка ці больш Br18, 5 млн па «чорным» курсе.

Пры гэтым са студзеня 2009-га года кошт «квадрата» жылля эліт-класа не перавышаў $2000. Гэтую адзнаку рынак перасягнуў толькі ўвесну 2011 года. У параўнанні са студзенем рост кошту элітнага квадрата склаў $650.

Таксама, па дадзеных аналітычнага цэнтра, сур'ёзна вырас кошт прапановы і ў бізнес-класе. Калі ў студзені гэтага года ён складаў $1395 за кв.м., то ў ліпені дасягнуў $1546, то бок падскочыў на $151. У рублёвым эквіваленце «квадрат» падаражэў з Br4 млн.185 тыс. у студзені да Br7 млн. 750 тыс. у ліпені.

Жыллё эканом-класа таксама вырасла ў кошце - калі ў студзені яго прадавалі па $1134 за квадратны метр, то ў ліпені ўжо па $1228.

Другасны рынак: прадаўцы зніжаюць кошты, але не гандлююцца

У той жа час, паводле статыстыкі «Тваёй Сталіцы», кошт жылой нерухомасці на другасным рынку Менска ідзе ўніз. Пасля зімова-вясновага «ўсплёску», калі сярэдні кошт прапановы ў сакавіку склаў $1485, квадратны метр штомесяц таннее на $20 -. У ліпені за «квадрат» у сярэднім прасілі $1369.

Сярэдні кошт угоды таксама ідзе ўніз - але менш імкліва. Так, калі ў сакавіку розніца паміж коштам прапановы і коштам угоды складала $176 (гэта значыць каля 12%), то ў ліпені - усяго $76 (5,5%). Так што можна канстатаваць - на фоне зніжэння кошту прапановы на другасным рынку прадаўцы менш наладжаныя на гандаль. І, выстаўляючы кватэры на продаж па больш нізкіх коштах, далейшых зніжак рабіць не плануюць.

Апошнія навіны