BE RU EN

ГАЗ абверг інфармацыю аб набыцці акцый МАЗа

  • 18.08.2011, 11:32

Група «ГАЗ» не накіроўвала ніякіх прапановаў аб набыцці долі ў Менскім аўтамабільным заводзе.

Пра гэта заявіла віцэ-прэзідэнт расейскай кампаніі Алена Матвеева, піша газета «Ведомости». Такім чынам, яна абвергла агучаную гендырэктарам МАЗа Аляксандрам Бароўскім інфармацыю аб гатовасці групы «ГАЗ» набыць 25% акцый беларускага прадпрыемства.

Як піша выданне, з ініцыятывай стварыць холдынг на базе расейскага КамАЗа і беларускага МАЗа ў мінулым годзе выступілі «Ростехнологии». Мяркуецца, што ў холдынг «Расбелаўта» будуць унесеныя па 49,9% акцый абедзвюх кампаній; беларускі бок таксама можа ўнесці ў СП паперы некалькіх іншых прадпрыемстваў аўтамабільнай галіны, каб зраўнаваць уклады бакоў, распавядаў гендырэктар карпарацыі Сяргей Чэмезаў.

Між тым, як распавяла крыніца, блізкая да КамАЗа, ГАЗ сапраўды накіроўваў прапанову аб партнёрстве з МАЗам ва ўрад Беларусі, магчымым варыянтам называлася і набыццё долі ў гэтым прадпрыемстве. Аднак цяпер ніякага рашэння па гэтым звароце не прынята ў адрозненне ад прапановы «Ростехнологий» - імі займаецца адмыслова створаная працоўная група, запэўнівае ён. Варыянт адначасовага стварэння холдынгу «Расбелаўта» і продажу ГАЗу долі ў МАЗе суразмоўца «Ведомостей» лічыць маларэальным: расейскія кампаніі не змогуць эфектыўна наладзіць працу такога альянсу.

Апошнія навіны