Зміцер Дашкевіч: Мне дазволілі пісаць, што ў мяне ўсё добра
- 18.08.2011, 18:12
Пасля двух месяцаў штрафнога ізалятара (ШІЗА) палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).
Туды яго перавялі 10 жніўня. У ПКТ Дашкевіч прабудзе месяц. У сваім першым лісце да нявесты Анастасіі Палажанка палітвязень напісаў: «Мне дазволілі пісаць, што ў мяне ўсё добра! Пішу: у мяне ўсё добра!:)»
Як адзначае сайт «Маладога фронту», Дашкевіча пазбавілі магчымасці нармальна харчавацца: яму забаранілі перадачы і абмежавалі магчымасць што-небудзь набываць у мясцовай краме, дазволіўшы выдаткаваць толькі 35 тысяч рублёў да заканчэння ўсяго тэрміну.
Дашкевіч ведае аб памілаванні дзевяцярых палітвязняў. Аднак да яго ніхто не звяртаўся ні з якімі прашэннямі аб памілаванні.