БаНАНАтэхналогіі (Фота)
- 19.08.2011, 15:46
Блогер Віктар Малішэўскі звярнуў увагу на тое, як прэм'ер-міністр Мясніковіч «знаёміцца з арганізацыяй захоўвання плодаагародніннай прадукцыі ў Менску».
Аказваецца, мэр Менска Мікалай Ладуцька распавядаў прэм'еру аб «тэхналогіях захоўвання плодаагародніннай прадукцыі ў сталіцы, якія стала ўдасканальваюцца», аднечага дэманструючы беларускія яблыкі... у скрынках з-пад бананаў. Мабыць, гэта і ёсць самая перадавая на сёння «тэхналогія захоўвання плодаагародніннай прадукцыі ў сталіцы».
А значыць, чым больш бананаў мы з'ядзім, тым лепш дапаможам захаваць нашыя яблыкі, робіць выснову блогер.