БЧ: Пасажыры просяць падвысіць кошты на квіткі
- 19.08.2011, 18:20
Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.
Паміж Менскам і Заслаўем (станцыя «Беларусь») пачаў хадзіць электрацягнік павышанай камфортнасці. Беларуская чыгунка правяла апытанне пасажыраў гэтага рэйса. Паведамляецца, што яны самі і прапанавалі павялічыць кошт праезду.
Тлумачыцца гэта тым, што ў іншых перавозчыкаў даезд да Заслаўя каштуе даражэй - 6 тысяч рублёў супраць 2 тысяч у электрычцы.