Беларусы будуць працаваць за ежу?
- 2.08.2011, 10:51
Віцэ-прэм'ер Сяргей Румас прагназуе паніжэнне ўнутранага попыту ў другім паўгоддзі з-за падзення рэальных грашовых прыбыткаў насельніцтва.
«У другім паўгоддзі аб'ём спажывання будзе падаць з-за зніжэння рэальных прыбыткаў насельніцтва. У кароткачасовай перспектыве структура спажывання зменіцца ў бок спажывецкіх тавараў», - заявіў С. Румас на пасяджэнні ўрада ў аўторак, перадае «Інтэрфакс Захад».
Ён папярэдзіў, што ў другім паўгоддзі беларускія прадпрыемствы могуць сутыкнуцца з ростам складскіх запасаў, калі не здолеюць ў новых умовах працы спажывецкага рыку пераарыентаваць пастаўкі прамысловай прадукцыі на знешнія рынкі.