BE RU EN

Квіток на праезд - 900 рублёў

  • 2.08.2011, 17:32

З 4 жніўня за адну паездку пасажыры будуць плаціць 900 рублёў, а пры набыцці талона ў кіроўцы - 1.000 рублёў.

У адпаведнасці з рашэннем Менгарвыканкама ад 28 ліпеня 2011 года № 2217 усталёўваюцца новыя тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання.

Адна паездка ў аўтобусах экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5.000 кг абыйдзецца максімум у 1.350 рублёў, у аўтобусах экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай менш за 5.000 кг (у маршрутках) пры працягласці маршруту да 10 км уключна - 2.200 рублёў, больш за 10 км - 2.830 рублёў.

Месячны праязны на адзін від транспарту будзе каштаваць 35.480 рублёў, на два віды - 47.390 рублёў, на тры віды - 56.500 рублёў, на чатыры віды - 63.910 рублёў, на аўтобус-экспрэс - 48.550 рублёў.

Апошні раз праезд у Менску даражэў чатыры месяцы таму - з 700 да 850 рублёў, да гэтага ў сакавіку 2010 года - з 600 да 700 рублёў.

Апошнія навіны