Аляксандр Пушной: У нашых сілах вызваліць палітвязняў (Відэа)
- 22.08.2011, 12:45
Вядомы расейскі тэлевядоўца Аляксандр Пушной ў межах кампаніі pashtouka.org падтрымаў беларускіх палітвязняў.
Аляксандр Барысавіч Пушной - расейскі музыка, шоўмен, тэлевядучы («Хорошие шутки», «Песня дня», «Галилео» на тэлеканале СТС). Сябар апякунскай рады дабрачыннага фонду «Создание». Былы ўдзельнік каманды КВЗ НДУ.
Вядомы сваімі выступамі ў КВЗ, працамі ў тэлеперадачах (вядоўца і выканаўца песень з заставак), пародыямі на папулярныя музычныя хіты.
Ты таксама можаш падтрымаць палітвязняў, напісаўшы ім паштоўку наўпрост праз Інтэрнэт: pashtouka.org