Грыбаўскайтэ запатрабавала палепшыць каардынацыю
- 22.08.2011, 13:49
Пасля скандалу, звязанага з перадачай дадзеных Беларусі, неабходна паляпшаць каардынацыю паміж дзяржустановамі, заявіла ў панядзелак прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.
«Створаная ва ўрадзе працоўная група павінная будзе ацаніць і вызначыць, каб такія падзеі не паўтараліся ў будучыні, і каб каардынацыя паміж дзяржустановамі адбывалася больш адказна і якасна» - сказала прэзідэнт.
Грыбаўскайтэ сцвярджае, што міністры замежных справаў і юстыцыі адчуваюць сваю адказнасць за тое, што Менску былі перададзеныя банкаўскія дадзеныя праваабаронцы Алеся Бяляцкага, паведамляе
«Я асабіста размаўляла з абодвума міністрамі, яны адчуваюць такую адказнасць», - сказала прэзідэнт.