BE RU EN

Лукашэнка стаіўся ў Сочы

  • 22.08.2011, 14:26

Пра беларускага дыктатара нічога не чутно. Ягоная прысутнасць у Сочы ніяк не адчуваецца.

Пасля завяршэння афіцыйнага візіту ў Катар на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Сочы, дзе ён правядзе, як паведаміла ягоная прэс-служба, «кароткатэрміновы адпачынак». Ці заўважаюць жыхары Сочы прысутнасць такога высокапастаўленага госця?

«Радыё Свабода» звязалася з карэспандэнтам Расейскай службы радыё ў Сочы Генадзем Шляхавым. Вось што ён распавёў:

«Са сваёй практыкі (бо ён жа тут не першы год адпачывае і часта нават не па адным разе на год) прысутнасць Лукашэнкі ў Сочы ніяк не пазначаецца. Звычайна ён ці з'яжджае ў Чырвоную Паляну, дзе ў Беларусі ёсць філіял сочынскага санаторыя «Беларусь», нешта кшталту Дома адпачынку, і там сядзіць, ці знаходзіцца тут, у Сочы.

Спецпраездаў па вуліцах для яго не арганізоўваецца, як для некаторых маскоўскіх гасцей, дарогі не перакрываюць. Так адбываецца і ў гэтым годзе. На гэты раз, як і ў мінулыя гады, інфармацыі мінімум - толькі афіцыйная, з афіцыйнага сайта прэзідэнта Беларусі. Іншымі словамі, Лукашэнка тут у гэтым годзе пакуль ніяк не абазначыўся».

Афіцыйнай інфармацыі аб тым, дзе канкрэтна спыніўся Аляксандр Лукашэнка і колькі прадоўжыцца ягоны адпачынак, не прадастаўляецца.

Засакрэчаны леташні кароткатэрміновы адпачынак Лукашэнкі на гарналыжным курорце ў Швейцарыі доўжыўся 12 дзён.

Апошнія навіны