Бальцаровіч: Лукашэнка паказвае, як не трэба рабіць
- 22.08.2011, 15:04
Аўтар польскіх эканамічных рэформаў Лешэк Бальцаровіч заявіў, што прыклад беларускай эканомікі вельмі карысны для суседзяў.
- Лукашэнка вельмі карысны, таму што ён паказвае, што здараецца з эканомікай, калі вы адцягваеце рэформы. Пры гэтым трэба памятаць, што эканамічная абстаноўка ў Беларусі была б горшая, нашмат горшая без расейскіх субсідыяў, - заявіў «Беларускаму партызану» былы віцэ-прэм'ер-міністр Польшчы, экс-кіраўнік Нацыянальнага банка прафесар Лешэк Бальцаровіч.
Лешэк Бальцаровіч лічыцца натхняльнікам польскіх рэформаў эпохі пераходу ад планавай да рынкавай гаспадарцкі. Па версіі European Enterprise Institute, Бальцаровіч з'яўляецца самым буйным рэфарматарам у краінах ЕЗ.