Палкоўнік Кадафі не прасіў прытулку ў Беларусі
- 23.08.2011, 10:43
Урад лівійскага лідэра Муамара Кадафі не звяртаўся да Беларусі з просьбай аб атрыманні прытулку.
Пра гэта БелаПАН заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных.
«У дадзены момант мы ўважліва сочым за развіццём сітуацыі ў Лівіі і дзейнічаць будзем зыходзячы з таго, як будуць складвацца падзеі», - заявіў Андрэй Савіных.
«Працэдура прызнання урадаў не носіць нейкага ўсталяванага характару. Гэта можа рабіцца рознымі спосабамі», - адзначыў ён.