BE RU EN

Журналіста «Белсата» збілі, але апраўдалі

  • 23.08.2011, 12:25

22 жніўня ўвечары ў Лідзе скончыўся разгляд адміністрацыйнай справы Сяргея Карпенкі, якога затрымалі падчас маўклівай акцыі 22 чэрвеня.

Суд не знайшоў у ягоных дзеяннях складу правапарушэння.

Сяргей Карпенка адзначае, што міліцыянты склалі на яго два пратаколы - аб дробным хуліганстве і аб непадпарадкаванні. Аднак яму атрымалася знайсці відэа свайго затрымання: на яго адразу апранулі кайданкі, хоць ён не рабіў аніякага супраціву. Напэўна, гэта паўплывала на рашэнне суда, лічыць журналіст, які супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат».

Нагадаем, што падчас затрымання журналіста моцна збілі, у яго была траўма галавы.

Апошнія навіны