BE RU EN

Улёткі «Свабоду Бяляцкаму» на Кастрычніцкай плошчы (Фота)

  • 23.08.2011, 15:03

На Кастрычніцкай плошчы Менска прайшла акцыя салідарнасці з арыштаваным праваабаронцам Алесем Бяляцкім.

Праваабаронцы-калегі Алеся Бяляцкага раздавалі ўлёткі з заклікам падпісаць паручальніцтва за вязня сумлення. На ўдзельніках акцыі былі апранутыя чорныя футболкі са словамі «Свабоду Алесю Бяляцкаму».

Удзельнікаў акцыі затрымалі. Затрыманыя Алег Мацкевіч, Вікторыя Равінская, Зміцер Салаўёў, Марына Статкевіч, Алена Лапцёнак.

У журналістаў, якія знаходзіліся на плошчы, міліцыянты правяралі дакументы.

Фота: «Радыё Свабода»

Апошнія навіны