Графіці - зброя банкіраў і кухараў
- 23.08.2011, 15:39
Менская міліцыя пахвалілася тым, што злавіла двух графіцістаў ў Цэнтральным раёне Менска.
Першым апынуўся вядучы спецыяліст аднаго з буйных банкаў, а другі - кухарам аднаго з рэстаранаў.
Зараз па гэтых фактах праводзяцца праверкі, вырашаецца пытанне аб прыцягненні затрыманых да крымінальнай адказнасці, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Што менавіта напісалі на сценах затрыманыя, прэс-служба не паведамляе.
Нагадаем, самымі папулярнымі графіці 2011 сталі «ШОС» і «Дзе мае 500 даляраў?».