У Гродне прайшлі ператрусы ў кватэры і офісе праваабаронца
- 24.08.2011, 9:19
Затрыманага ў Гродне праваабаронца Віктара Сазонава міліцыянты даставілі ў ягоны працоўны офіс на вуліцы Будзёнага, дзе правялі ператрус.
Забралі два кампутарных сістэмных блока, праваабарончую літаратуру.
Пасля гэтага Сазонава зноў звезлі - два міліцыянты ў цывільным і адзін у форме. Мабільны тэлефон затрыманага быў адключаны. У той жа час ператрус правялі і дома ў праваабаронца, дзе таксама забралі кампутар.
Праваабаронца вызвалілі толькі позна ўвечары. Канфіскаваныя матэрыялы прачытаюць эксперты, паведамілі Сазонаву. Яны прымуць рашэнне, ці складаць пратакол адносна незаконнага вырабу і распаўсюджвання друкаванай прадукцыі. Ніякай позвы Сазонаву пакуль не ўручалі.
Нагадаем, Віктара Сазонава затрымалі ўчора на акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага.