BE RU EN

Рэакцыя валютчыкаў - даляр узляцеў да 8500-9000 рублёў

  • 24.08.2011, 12:46

Валютчыкі, калі даведаліся аб рэкамендацыі Нацбанка, адразу ж паднялі курс валюты - да 8500-9000 рублёў.

Нагадаем, банкам настойліва раяць не прадаваць валюту насельніцтву, нават тую, якую здаюць іншыя людзі ў буйных гандлёвых цэнтрах і на рынках. Нібыта гэта павінна знішчыць чэргі ля абменнікаў і зняць ажыятажны попыт на даляры, паведамляе «Наша Ніва».

Рэальнасць, вядома ж, апынулася іншай. Валютчыкі, разумеючы, што яны засталіся адзінай крыніцай продажу валюту для насельніцтва, адразу ж ўзнялі курс.

Яшчэ раніцай ён складаў 8100-8200 рублёў, цяпер жа узляцеў да ўзроўню 8500-9000.

Апошнія навіны