Павел Севярынец: Працаваць пайшоў фактычна пад прымусам (Відэа)
- 24.08.2011, 14:31
Журналісты і паплечнікі па БХД наведалі Паўла Севярынца на «хіміі». Асуджаны палітык пачаў працаваць рознарабочым на фермерскай гаспадарцы «Бардо».
Тут ён працуе на складзе, дапамагае афармляць дакументы і грузіць тавары.
- Працаваць пайшоў фактычна пад прымусам - не далі знайсці працу ў горадзе. Усе, з кім я дамаўляўся, на наступны дзень адмаўляліся, - распавёў Павал Севярынец тэлеканалу Белсат.
Бытавыя ўмовы на «хімі» далёкія ад ідэалу, напрыклад, няма гарачай вады. Адміністрацыя дазваляе асуджаным вязням раз на тыдзень выязджаць у горад у лазню.
- Гэта былы вайсковы гарадок, таму тут з тых часоў засталася ўся інфраструктура. Вада жалезістая, жоўтая, а ўсе будынкі, размешчаныя на гэтай тэрыторыі - былыя казармы, - кажа Севярынец. - І міліцыянты, і на працы разумеюць, што тут усё як пад павелічальным шклом, пад увагай прэсы, грамадзянскай супольнасці, таму паводзяць сябе асцярожна.
Павел Севярынец падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў кіраваў штабам кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага.
Пасля падзеяў 19 снежня суд Заводскага раёна Менска прысудзіў яго да трох год «хіміі» па ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).