BE RU EN

Абменнікі закрыліся па «тэхнічных прычынах»

  • 24.08.2011, 17:07

Пункты абмену валют адрэагавалі на пастанову Нацбанка.

Дзве траціны абменных пунктаў, наведаных карэспандэнтам партала interfax.by ў цэнтры Менска з 14 да 15 гадзінаў серады, апынуліся закрытымі.

Прычым толькі два з іх на сапраўдны «Абед». Астатнія - без тлумачэння, альбо ў сувязі з «тэхнічнымі прычынамі». Не выключана, што гэта звязана з рэкамендацыямі Нацбанка камерцыйным банкам не прадаваць валюту ў абменніках.

Абменнік РРБ-Банка на праспекце Незалежнасці недалёка ад ЦУМа апынуўся закрытым «па тэхнічных прычынах» - па крайняй меры, такія былі словы былі напісаныя на аркушы паперы.

Абменны пункт «Тэхнабанка» у ЦУМе працаваў. І нават быццам бы прадаваў валюту. Праўда, гіпатэтычна. А вось пункт абмену валюты Белзнешэканомбанка апынуўся таксама закрвты - «Тэхнічны перапынак». Праўда, існавала надзея, што ён не зацягнецца - «кропку» са стараннасцю ўзорнага вартавога сцерагла бабуля на складным стульчыку.

Працаваў і абменнік ў «Імпульсе» - каля яго роілася зграйка мужчынаў. Жадаючыя здаць валюту ў першую чаргу падыходзілі да іх з сакраментальным пытаннем: «Па чым?» Мужыкі з хітрым выразам твару падводзілі такіх «кліентаў» да абменнага пункта: «Курс бачыце? Здавайце ў касу». Праўда, іхняй парады, падобна, ніхто не спяшаўся прытрымлівацца.

Абодва абменных пункты ў Доме мэблі апынуліся закрытымі: той, што звонку - на абед, унутры - «па тэхнічных прычынах».

Далей - болей: на Камароўцы апынуліся закрытымі абодва абменных пункта «Беларусбанка». На адным вісела шыльдачка, што не пакідала надзеяў, - «Закрыта», на другім - куды больш ветлівая «Выбачайце, па тэхнічных прычынах абменны пункт не працуе».

Пункт абмену валют «БелСвісБанк» у «Паркінгу» апынуўся закрытым на «Тэхнічны перапынак да...» да якой гадзіны - не паказана. Улічваючы адсутнасць чаргі - надоўга.

На зваротным шляху карэспандэнт зазірнуў у абменнік «Белзнешэканомбанка» каля ЦУМа. Як сталася, тэхперапынак сапраўды скончыўся. Пытацца, ці прадае абменнік валюту, не было сэнсу: шчаслівая бабуля дачакалася сваёй гадзіны і купляла яе, здадзеную некім 30 секундамі раней.

Ці зможа гэтая бабуля прарабіць тую ж аперацыю заўтра - вялікае пытанне. Нацбанк Беларусі прапанаваў камбанкам не прадаваць насельніцтву наяўную замежную валюту праз абменнікі.

Як паведамляе шэраг СМІ, «чорны рынак» адрэагаваў на гэтую навіну па-свойму: курс даляра ЗША, па іхніх дадзеных, узляцеў у «валютчыкаў» да Br8 500-9 000.

Апошнія навіны